Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: прыватныя прадпрымальнікі стварылі прафсаюзную суполку


Радыё Свабода, Магілёў На самым буйным у Магілёве рэчавым рынку, Віленскім, заснавана суполка незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці й іншых галінаў народнай гаспадаркі. У суполку ўвайшлі 10 асобаў.

Паводле актывіста Юрыя Дарашэнкі, многія прадпрымальнікі церпяць з прычыны адсутнасьці кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі. А незалежны прафсаюз такую дапамогу аказвае, і яна дае канкрэтныя вынікі. За апошні час у судах абаронены правы шэрагу сябраў арганізацыі – з кампэнсацыяй матэрыяльных і маральных страт адміністрацыямі прадпрыемстваў.

Паводле Юрыя Дарашэнкі, сябраў прафсаюзнай арганізацыі ў Магілёўскай вобласьці блізу 450 чалавек. Толькі ў Магілёве да прафсаюзу далучылася больш за 300 працаўнікоў.
XS
SM
MD
LG