Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК прапануе правесьці мясцовыя выбары паводле новых правілаў


Радыё Свабода З адпаведнымі прапановамі Цэнтравыбаркам ужо зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў. Гэту інфармацыю нашаму радыё сёньня пацьвердзіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Прапануецца адмена другога туру выбараў. Паводле вынікаў галасаваньня дэпутатам (пры ўмове дастатковай яўкі выбарцаў) становіцца пераможца першага туру – незалежна ад таго, колькі галасоў ён зьбярэ.

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла: Цэнтравыбаркам прапануе правесьці мясцовыя выбары 14 студзеня 2007 году. Старшыня ЦВК лічыць, што працэс прыняцьця зьмен у выбарчае заканадаўства, які пачнецца не раней за кастрычнік, калі на восеньскую сэсію зьбярэцца Палата прадстаўнікоў, не паўплывае на працу выбарных камісіяў.
XS
SM
MD
LG