Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы крок у аб’яднаньні дэмакратаў Магілёўшчыны


Радыё Свабода У Горках грамадзкія актывісты Горацкага, Дрыбінскага і Мсьціслаўскага раёнаў падпісалі дамову пра супрацоўніцтва падчас выбараў у мясцовыя Саветы. Сярод падпісантаў сябры Партыі БНФ, БСДГ, ПКБ ды шэрагу грамадзкіх суполак гэтага рэгіёну Магілёўскай вобласьці.

Са слоў грамадзкага актывіста Эдуарда Брокарава, дамова пакліканая найперш мабілізаваць і кансалідаваць наяўны ў рэгіёне грамадзка-палітычны актыў. Яна адкрытая для далучэньня новых сяброў. Спадар Брокараў зазначыў, што падпісаньнем дамовы бакі абавязаліся дапамагаць адно аднаму падчас збору подпісаў ды агітацыі, а таксама аказваць падтрымку ў выпадках уціску ўладай грамадзкіх актывістаў.

Падпісаньне Горацкай дамовы трэцяе ў Магілёўскай вобласьці. Падобныя выбарчыя кааліцыя ўжо ўтвораныя ў Магілёве ды Крычаве, іхнае ўзаемадзеяньне рэгулюе пагадненьне пра супрацоўніцтва падчас выбараў у мясцовыя Саветы.

Са слоў старшыні выканкаму Рады магілёўскай кааліцыі Аляксандра Сілкова, у хуткім часе такое пагадненьне будзе заключанае і з Горацкай кааліцыяў.
XS
SM
MD
LG