Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Вольга Іпатава: "Трэба замагацца, каб гэтая ўлада хутчэй сышла"</B>


Ганна Соўсь, Менск Падчас высяленьня экс-старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Вольга Іпатава сёньня несла ў падвал Дома літаратараў партрэт Цёткі.

(Іпатава: ) “Нягледзячы на ўвесь трагізм сёньняшняй сытуацыі, я цьвёрда веру: мы вернемся ў гэты дом, наша арганізацыя не загіне. Таму што ўжо цяпер нічога зь ёй ніхто зрабіць ня можа. Усё залежыць ад нас саміх цяпер. І тое, што робіць гэтая дзяржава ў адносінах да культуры, да пісьменьніцтва, да слова, – хіба, можна параўнаць са старажытнай гісторыяй, з разбурэньнем гарадоў, разбурэньнем культуры. Так, хіба, рабілі барбары ў часы Рымскай імпэрыі. Цяпер даводзіцца толькі змагацца й рабіць усё, каб гэтая ўлада хутчэй сышла, каб гэта ў гісторыі Беларусі не паўтарылася ніколі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG