Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>“Госьць на Свабодзе” – Вінцук Вячорка</B>


Радыё Свабода У чацьвер, 31 жніўня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 будзе адказваць лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Яму 45 гадоў, скончыў філфак БДУ і асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. Працаваў выкладчыкам у менскім пэдынстытуце і Беларускім гуманітарным ліцэі. Прымаў удзел у стварэньні такіх вядомых суполак, як “Майстроўня” і “Талака”. З 1999 году – старшыня БНФ “Адраджэньне” і партыі БНФ. Неаднаразова арыштоўваўся і быў асуджаны за ўдзел у масавых акцыях. Жанаты, трое дзяцей, мае ўнука.

Які яго галоўны клопат сёньня?

– Увогуле ўсё жыцьця для мяне – гэта Беларусь, Беларушчына. А што датычыць тактычных клопатаў, то трэба цяпер прыняць да выкананьня плян, узгоднены кааліцыяй. Я маю на ўвазе выезды ў рэгіёны на чале з адзіным кандыдатам. Каб людзі па ўсёй Беларусі бачылі: праца працягваецца, мы не адмаўляемся ад яе дзеля перамогі.

Пытаньні Вінцуку Вячорку можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Паспрачайцеся з цікавым суразмоўцам, падзяліцеся зь ім сваёй ідэяй!
XS
SM
MD
LG