Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці хочацца вам ісьці ў школу?


Юлія Шарова, Менск Гэтае пытаньне наша карэспандэнтка задавала Юлія Шарова сёньня менскім школьнікам.

(Карэспандэнтка: ) “Хочацца ў школу?”

(Хлопец: ) “Хочацца!”

(Карэспандэнтка: ) “Чаму?”

(Хлопец: ) “Ды так, засумавалі”.

(Карэспандэнтка: ) “Што цікавага ў школе?”

(Хлопец: ) “Сябры, кампанія, дачыненьні… вучыцца асабліва не імкнёмся”.

(Іншы хлопец: ) “Толькі кампанія й дачыненьні”.

(Карэспандэнтка: ) “Чаму вучыцца не імкняцеся?”

(Іншы хлопец: ) “Ня ведаю… навучаньне неяк на другім месцы”.

(Дзяўчынка: ) “Так! Сустрэцца з аднаклясьніцамі, зь сяброўкай”.

(Карэспандэнтка: ) “Што цікавага ў школе?”

(Хлопчык: ) “Урокі. Я атрымліваю веды розныя”.

(Хлопчык: ) “Ну, так ня хочацца, лянота ўжо. Ня хочацца ўставаць вельмі рана”.

(Дзяўчына: ) “Не”.

(Карэспандэнтка: ) “Чаму ня хочацца ў школу?”

(Дзяўчына: ) “У школу хочацца сустрэць сяброў, кантактаваць са сваімі сябрамі. А вучыцца пакуль ня вельмі хочацца”.

(Карэспандэнтка: ) “У школу хочацца?”

(Хлопчык: ) “Не. Вакацыі маленькія”.

(Іншы хлопчык: ) “Хочацца толькі таму, што можна сяброў сустрэць”.

(Дзяўчынка: ) “Так”.

(Карэспандэнтка: ) “Што цікавага ў школе?”

(Дзяўчынка: ) “Мне там весела, будзе шмат сяброў, добрыя выхавацелі”.

(Хлопчык: ) “З аднаго боку так, бо там сябры”.

(Карэспандэнтка: ) “А зь іншага боку?”

(Хлопчык: ) “Не!”

(Карэспандэнтка: ) “У школу хочаш пасьлязаўтра?”

(Іншы хлопчык: ) “Так. Я толькі перайшоў у шостую клясу, я перайшоў з іншай школы. І мне хацелася б пабачыць дзяцей у маёй клясе”.

(Карэспандэнтка: ) “Чаму ты вырашыў перайсьці?”

(Іншы хлопчык: ) “Бо я хачу атрымаць лепшую адукацыю”.

(Дзяўчына: ) “У прынцыпе, хочацца, так – пасьля вакацыяў. Нібыта, адпачываць ужо надакучыла”.

(Дзяўчына: ) “Папраўдзе, лайдачыць таксама нецікава. А пасядзець у школе са сваімі знаёмымі… Зь імі прыемна кантактаваць!”

(Карэспандэнтка: ) “У школу хочацца?”

(Дзяўчынка: ) “Не-а…”

(Карэспандэнтка: ) “Чаму?”

(Дзяўчынка: ) “Рана ўставаць”.
XS
SM
MD
LG