Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве забіты будаўнік з Ганцавіцкага раёну


Радыё Свабода Сёньня ў вёску Люсіна ля Ганцавічаў будзе прывезена з Масквы цела 21-гадовага нябожчыка Ігара Занька.

У гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода ягоная цётка Марыя Сямёнаўна паведаміла, што пляменьнік працаваў у брыгадзе гастарбайтэраў. Суразмоўца адзначае: на будаўнікоў зь Беларусі быў зроблены напад. Сваячка забітага распавяла, што ва ўсчатай бойцы найбольш пацярпеў менавіта Ігар Занька. У рэанімацыі, куды прывезьлі параненага, лекары аказаліся бясьсільнымі дапамагчы.

Падрабязнасьці пра трагедыю прагучаць сёньня на Радыё Свабода й будуць зьмешчаны ў Інтэрнэце.

Учора ў Ганцавічах і найбліжэйшай вёсцы пахавалі шасьцярых чалавек, якія загінулі ў мінулую нядзелю ў аўтамабільнай аварыі ля Барысава, вяртаючыся з заробкаў у Расеі. Старэйшаму з мужчын было 45 гадоў.
XS
SM
MD
LG