Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Фрунзэ, 5 адбываецца высяленьне Саюзу беларускіх пісьменьнікаў


Ганна Соўсь, Менск У будынку Дома літаратара толькі што скончылася паседжаньне рады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Гэта было апошняе паседжаньне, якое сябры рады правялі ў гэтым памяшканьні на Фрунзэ 5. Толькі што ў дом літаратара прыйшлі судовыя выканаўцы, каб пачаць працэдуру высяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у адпаведнасьці з вырашэньнем гаспадарчага суду Менску.

Перамовы старшыні саюзу Алеся Пашкевіча са старшынём упраўленьня справаў Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандрам Кулішковым выніку не далі. Пісьменьнікам было загадана пакінуць памяшканьне і адмоўлена ў арэндзе нават невялічкага пакойчыку ў Доме літаратара.

На паседжаньні рады было вырашана правесьці чарговы зьезд Саюзу пісьменьнікаў на пачатку кастрычніка. Таксама былі зацьверджаны зьмены і дапаўненьні ў статут. У склад саюзу былі прынятыя Віталь Тарас і Фёдар Баравы.

Цяпер пісьменьнікі пакідаюць будынак, выносяць з сабою партрэты клясыкаў сусьветнай літаратуры з мэмарыяльнага пакою Максіма Танка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG