Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў "Начной Свабодзе"


Радыё Свабода, Віцебск Апошняя гадзіна "Свабоды" – слухайце сёньня ўначы.

Сёньня ў "Начных досьледах" мы пагутарым пра беларусаў, якія выяжджаюць на заробкі за мяжу, найперш у Расею. Вы пачуеце інтэрвію са сваякамі загінулай на Чаркізаўскім рынку Масквы беларускай гандляркі Ірыны Багамолавай, а таксама камэнтары прадстаўнікоў ураду Масквы – ці выплацяць сваякам беларускі кампэнсацыю? Мы раскажам пра новае ў справе Юрася Іванюковіча, якога ў Маскве судзяць за надпісы “Жыве Беларусь!” і “БТ ілжэ” на беларускай амбасадзе, а госьцем нашага эфіру будзе маскоўскі беларус Арцём Бурыла.

Ма таксама пачуем пра новы фільм “Франц і Паліна” паводле аповесьці Алеся Адамовіча, у "Летнім Альбоме" Вінцэсь Мудроў раскажа пра "Шэрбурскія парасоны", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Вольгі Гапеевай.

Слухайце на хвалях "Свабоды" ад 23-й гадзіны да поўначы, а пасьля праз наш сайт.
XS
SM
MD
LG