Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“І што ён тут зрабіў для нас, беларусаў, гэты Радзівіл?”


Радыё Свабода Водгукі слухачоў за 29 жніўня, аўторак. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар) “Ня згодзен я з вашым сябрам Бураўкіным, які аблівае брудам нашу Беларусь, які абвінавачвае такога чалавека, як Сувораў…Куды ж гэта годна? А цяпер што робіцца? Пяюць дыфырамбы вашаму Радзівілу ці нашаму, які Давід-Гарадок увесь вынішчыў са сваімі прыхільнікамі. Пабіў і жанчын, і дзяцей…І што ён тут зрабіў для нас, беларусаў гэты Радзівіл? Дзякую вам.”

(Давыдзенка Павел Андрэявіч з г.п. Парычы, інвалід ЧАЭС) “Лукашэнка сваёй вэртыкалі і чыноўнікам даў усе правы, адняўшы іх у народа: “Займайцеся сабатажам і тварыце, што заўгодна, каб вы адчувалі сваю сьмеласьць і беспакаранасьць.” Калі добры злодзей – бюракрат, яго ня судзяць, а даюць пасаду вышэй, нагнаўшы на народ страх. Калі пэнсіі не павышаюць, а адбіраюць у інвалідаў, то так і трэба. І сыстэма судоў зроблена судзілішчам. І я як інвалід ЧАЭС перад гэтым прэсінгам і гэтай уладай застаюся безабаронным з пагрозай ад чыноўнікаў за тое, што адстойваю свае правы. Хоць з гэтай уладаю ўся валакіта беспасьпяховая. Гэта сыстэма ўлады можа тварыць, што заўгодна, нават забойства. Дзякую за ўвагу.”

(Віктар Бутто зь Менску) “Відаць, што хутка Лукашэнка і яго прыхільнікі ўжо хутка змогуць выйграваць у апазыцыі нават без датэрміновага галасаваньня, выконваючы дэмакратычныя норм, калі прыходзіцца слухаць дыялёгі на беларускім Радыё Свабода і разважаньні журналістаў і слухачоў, якія, бачна, занадта далёка знаходзяцца ад рэальнасьці і рэчаіснасьці, ад таго, што адбываецца ў Беларусі. Толькі і адбылося перайменаваньне дзяржавы з Беларускай ССР у Рэспубліку Беларусь.”

(Спадар) “Прывітаньне. Хачу задаць пытаньне Іньне Кулей. Паважаная Інна, скажыце, калі ласка, на якія сродкі жывяце вы і ваш муж, улічваючы, што за апошнія паўгода вы дзесяткі разоў выяжджалі за мяжу, і гэтыя паездкі ажыцьцяўляліся ў працоўны час. Таму вельмі мала верагодна, што вы працуеце на дзяржаўных прадпрыемствах. І таму зьяўляецца падазрэньне, што вы жывяцё на падачкі з ЗША і іншых эўрапейскіх арганізацый. І, канечне, вельмі крыўдна, што, калі ваш муж, які быў кандыдатам на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, жыве не за кошт сваёй працы, а на замежных падачках. Дзякуй.”
XS
SM
MD
LG