Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Драгічыне зьбіты актывіст БНФ


Радыё Свабода Позна ўвечары 28 жніўня адбыўся напад на актывіста мясцовай суполкі БНФ Васіля Пракопчыка.

Да хаты Васіля Пракопчыка прыйшоў жыхар Драгічына Аляксандар Бялкоў, які ў часе апошняй прэзыдэнцкай кампаніі працаваў ў складзе выбарчай камісіі. Ён выказаў незадавальненьне тым, што Васіль Пракопчык распаўсюджвае ў горадзе незалежную прэсу і ўдарыў гаспадара ў твар.

Пачалася бойка, пасьля якой актывіст БНФ выклікаў міліцыянтаў. Яны засьведчылі, што Аляксандар Бялкоў знаходзіўся нападпітку, але затрымліваць яго адмовіліся.

На думку старшыні Берасьцейскай абласной філіі БНФ Юрася Губарэвіча, гэты напад стаўся своеасаблівай помстай за актыўны ўдзел Васіля Пракопчыка ў выбарчай кампаніі. Паводле Юрася Губарэвіча, партыйнае кіраўніцтва будзе ўважліва сачыць за хадой міліцэйскага разьбіральніцтва ў гэтай справе.
XS
SM
MD
LG