Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганцавічах пахаваюць загінулых пры вяртаньні з Масквы


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы 29 жніўня

“Комсомольская правда в Белоруссии” сёньня спрабуе ўдакладніць, якія новыя правілы правапісу чакаюць беларускую мову. Суразмоўца журналістаў прафэсар Віктар Іўчанкаў падкрэсьлівае, што перадусім загадана падрыхтаваць праект для прэзыдэнта Лукашэнкі. Аснову гэтага дакумэнту складаюць распрацоўкі Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук, зробленыя яшчэ ў 1997-1998 гады.

Газэта “Ганцавіцкі час” паведамляе: адразу шэсьць тутэйшых жыхароў загінулі ў мінулую нядзелю ў аўтамабільнай аварыі на аўтамагістралі Масква-Менск ля Барысава. Гаворыць аўтар, Пятро Гузаеўскі.

(Гузаеўскі: ) “У Ганцавічах – беспрацоўе вялікае. Мясцовыя езьдзяць на заробкі ў Расею. Вось ехалі, грошы зарабілі, сьпяшаліся, каб да 1-га верасьня дзяцей сабраць у школу. Трэба ж было купіць адзеньне, абутак, сшыткі і г.д. Людзі зараз кажуць: “Вось да чаго давялі раён! Кожны год прывозяць па некалькі трупаў з Масквы!”

Рэгіянальны тыднёвік “Вольнае Глыбокае” піша, што райцэнтар Паставы перажывае цяпер ці ня самую маштабную перабудову. Са словаў журналіста Ўладзімера Скрабатуна, штурмаўшчына вызначае падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства і друку.

(Скрабатун: ) “Як абяцаецца, сюды прыедзе амаль адна тысяча афіцыйных асобаў. Таму ў апошнія некалькі тыдняў ад ранку да цямна даводзіцца працаваць будаўнікам з усёй краіны. Акрамя прафэсійных майстроў, на будаўнічых пляцоўках задзейнічаны тры студэнцкія будаўнічыя атрады”.

Уладзімер Скрабатун таксама паведаміў: яшчэ ад 15 ліпеня жыхары Паставаў па загаду мясцовай улады абавязаныя ўдзельнічаць у бясплатных суботніках на добраўпарадкаваньні гораду.

“Витебский курьер” сёньня паведамляе, што ў абласны цэнтар прыехаў Інтэрцырк, які мае 11 кракадзілаў-гігантаў. Як адзначаецца ў публікацыі, утаймавальнікі гэтых рэптыліяў не мінаюць беларускую правінцыю, бо на арэны Эўропы іх не дапускаюць абаронцы жывёлы зь міжнароднай экалягічнай арганізацыі «Грынпіс».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG