Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турма – не курорт. Студэнты тэхнікума пераканаліся на экскурсіі


Радыё Свабода “Што вы ведаеце пра ўмовы ў беларускіх турмах?” Гэтае пытаньне мы задавалі мінчукам на вуліцы Валадарскага, непадалёку ад сьледчага ізалятара.

(Дзяўчына: ) “Умовы дрэнныя. Калі заводзяць у карцэр, там стаяць проста тры крэслы – ты сьпіш, як хочаш… Там холадна вельмі… А ў турме прыбіральня непасрэдна ў камэры. Там б’юцца, там страшнае робіцца. Чалавек пасьля турмы можа стаць больш жорсткім…”

(Спадар: ) “Чытаў я… Пажадана, канешне, каб лепей былі гэтыя ўмовы… Ад турмы і ад сумы не варта выракацца, ва ўсе часы было так…”

(Хлопец: ) “Ну яны ж не на курорт едуць! У арміі ўмовы не намнога лепшыя!”

(Дзяўчына: ) “Я навіны гляджу, але на гэты тэмат нічога ня чула і не глядзела…”

(Спадар: ) “Умовы ў нашых турмах накіраваныя на тое, каб зьнішчыць чалавека як асобу! І страшна, што за краты ў нас можа трапіць і законапаслухмяны чалавек. Лю-бы! Вось спытайцеся ў людзей: кожны баіцца трапіць у турму!”

(Хлопец: ) “Я быў у турме на экскурсіі ад свайго тэхнікума. Вельмі ўразіла. Там шмат людзей у камэры, якая на такую колькасьць не разлічана. Там… сур’ёзна вельмі ўсё… Мэта нашай экскурсыі была выключна выхаваўчая. Я думаю, усе зрабілі правільныя высновы”.

(Спадар: ) “Ну сапраўды дрэнныя ўмовы! Што страшнага? Ну трэба ж каб не па дзесяцерох сядзелі, а па два-тры чалавекі. Ды хоць тэлевізар паставіць!”

(Хлопец: ) “Сплюнь, га! Ты што? Яшчэ ж справа не зачыненая!!!”

На здымку: менская Валадарка стала месцам утрыманьня многіх палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG