Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідэалягічныя работнікі ходзяць на сустрэчы з пісьменьнікамі


Радыё Свабода У прыватным доме за творчай сустрэчай зь Нілам Гілевічам, Леанідам Дранько-Майсюком ды Эдуардам Акуліным назіралі супрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу Магілёўскага гарвыканкаму.

Кіраўніцтва гарадзкой суполка ТБМ зьвярталася ў аддзел ідэалёгіі па дапамогу ў пошуку прыдатнага памяшканьня дзеля публічнага правядзеньня сустрэчы, але марна. Самастойны пошук таксама быў бясплённым. У бібліятэках былі ня супраць такой сустрэчы, але толькі з дазволу куратара ідэалягічнай работы намесьніка старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Анатоля Глаза.

За дзень да правядзеньня самой сустрэчы загадчыца аддзелу ідэалягічнай работы затэлефанавала кіраўніку суполкі і папрасіла дазволу прысутнічаць на ёй сваім супрацоўнікам, той быў ня супраць. Ідэалягічныя работнікі амаль дзьве гадзіны прасядзелі моўчкі, убаку ад асноўнай масы ўдзельнікаў
XS
SM
MD
LG