Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналісты БТ не былі на месцы падзеяў


Радыё Свабода, Менск Мы патэлефанавалі вядучаму тэлепраграмы “У цэнтры ўвагі” Юрыю Пракопаву, каб даведацца, на якіх падставах робяцца вінавачаньні ў тым, што ў лесе падлеткаў навучаюць на баевікоў, каб процістаяць міліцыі падчас вулічных беспарадкаў.

Ён пацьвердзіў, што на месцы падзеяў ніхто з карэспандэнтаў ня быў, а высновы зроблены толькі на падставе гэтай аматарскай відэастужкі.

(Пракопаў: ) “Хаця б з тых фактаў, што адлюстраваны на відэаздымках: калі вэтэран баявых дзеяньняў навучае маладых людзей рукапашнаму бою. Гэта ня сэкцыя спартовая. Ведаеце, закрадаецца сумнеў. І як журналіст, я магу зрабіць такое дапушчэньне. Мяркуючы з галасоў на стужцы, гаворка ішла таксама й пра міліцыю. Можа, гэта жартам было сказана, але тым ня менш. За жартам іншы раз хаваецца голая праўда. Там, дзе яны трэніруюцца з рыдлёўкай, іх асабістая была відэздымка. З таго відэа, якое наздымалі самі ўдзельнікі летніку, нам, нібы, ёсьць нагода задумацца й зрабіць нейкія высновы”.
XS
SM
MD
LG