Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<b/>Генадзю Бураўкіну – 70 гадоў


Радыё Свабода, Прага Генадзь Бураўкін нарадзіўся ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну на Віцебшчыне. Ён – аўтар некалькіх дзясяткаў кніг; шмат якія ягоныя вершы пакладзеныя на музыку. Не адно пакаленьне беларусаў памятаюць зь дзяцінства ягоную “Калыханку”. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1980), прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча (2005).

Генадзь Бураўкін – ня толькі выдатны паэт, але і грамадзкі дзяяч. На пасадзе старшыні Дзяржтэлерадыё БССР (1978 – 1990) Генадзь Бураўкін праводзіў палітыку беларусізацыі тэлебачаньня і радыё. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР X і XI скліканьняў, адзін з ініцыятараў прыняцьця "Закону аб мовах" (студзень 1990 году). Быў першым прадстаўніком незалежнай Беларусі ў ААН.

У інтэрвію "Свабодзе" Генадзь Бураўкін сказаў, што самае дарагое тэлефанаваньне, якое ён атрымаў сёньня, – ад маці. Сярод тых, хто павіншаваў юбіляра, – Рыгор Барадулін, Аляксей Дудараў, Уладзімер Ганчарык, Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Аляксей Марачкін, Вінцук Вячорка.

Рэдакцыя "Свабоды" далучаецца да віншаваньняў і спадзяецца, што вершы і інтэрвію Генадзя Бураўкіна і надалей будуць гучаць на нашых хвалях.
XS
SM
MD
LG