(Бабуля трох унучак: ) “Мне падаецца, праграма па матэматыцы ня вельмі добрая. Асабліва ў пятай клясе. Паўторы нейкія, а потым зноў… Мне падаецца, раней праграма была лепей”.
(Маці зь дачкой: ) “Мне самае галоўнае, каб дзіця пачувалася камфортна, каб быў добры выкладчык, які будзе любіць дзяцей”.
(Дзяўчынка-школьніца: ) “Няма. Няма ніякіх праблемаў. Усё добра”.
(Іншая дзяўчынка: ) “Новыя падручнікі выдалі, усё добра”.
(Маці зь дзьвюма дочкамі: ) “Мне падаецца, праблема ў тым, каб зрабіць навучаньне вясёлым, разнастайным, мэтанакіраваным, каб дзеці ўвесь час нешта рабілі й прывучаліся да таго, што трэба імкнуцца да цікавай працы, бо вельмі шмат нудоцьця. Мне падаецца, гэта асноўная праблема, а ня школьная форма ды іншая драбяза”.
(Карэспандэнтка: ) “Якія праблемы школы ёсьць на сёньня?”
(Быцька з сынам: ) “У нас – ніякіх!”
(Карэспандэнтка: ) “А ў школы?”
(Спадар: ) “А ў школы… Мы толькі ў першую клясу ідзем”.
(Дзядуля з унучкай: ) “Мы ідзем толькі пасьля садка, пасьля двух год навучаньня ў садку ідзем у першую клясу. І мы яшчэ ня ведаем, якія нас чакаюць наперадзе праблемы”.
(Карэспандэнтка: ) “Цяжка цяпер выбраць школу?”
(Дзядуля: ) “Так. Для дзетак конкурс ёсьць, каб паступіць у школу. Калі мы раней хадзілі ў школу, мы хадзілі літары вучыць, а зараз яны павінны ісьці ў школу, ужо ўмеючы чытаць, пісаць, лічыць. Табліцу множаньня вось цэлае лета вучыла”.
(Карэспандэнтка: ) “Складана было за лета вывучыць табліцу множаньня?”
(Унучка: ) “Так! Мне не хацелася…”
(Маці з двума сынамі: ) “Цяпер праблемаў са школьнай формай, з вопраткай праблемаў няма ў нас. У любую краму заходзь і выбірай, набывай. З падручнікамі таксама праблемаў няма”.
(Бацька з сынам: ) “Праграма загружаная”.
(Карэспандэнтка: ) “Скажы, колькі задаюць?”
(Сын: ) “Па-рознаму. Расейскую й матэматыку звычайна задаюць. На чацьвер задаюць толькі беларускую, бо гэта аблегчаны дзень”.
(Бацька: ) “Вельмі шмат было вершыкаў, расейскіх і беларускіх. Вельмі шмат задавалі, празь дзень вучылі напамяць. Гэта была вялікая нагрузка”.
(Маці з дачкой: ) “Якія праблемы? Галоўнае, каб яна добра вучылася. Вось яна цяпер паступіла ў ангельскую клясу. Я мяркую, канечне ж, праблемаў будзе шмат. Мяркую, трэба будзе рэпэтытара наймаць. Але самае галоўнае – каб яна атрымала адукацыю”.