Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Шаноўныя слухачы Радыё Свабоды, сьвядомыя беларусы, падтрымаем нашых майстроў роднага слова..."


Радыё Свабода Водгукі слухачоў за 25 жніўня, пятніца. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Зіноўеў: ) “Мяне зьдзіўляе трэцяе за гэты год надзвычайнае здарэньне з адным з заходніх дыпляматаў у Менску і ў Беларусі. Я хачу сказаць, што я хацеў бы прапанаваць уключыць у павестку дня Саміту НАТО ў лістападзе ў Рызе пытаньне пра бясьпеку дыпляматаў Паўночна-атлянтычнага дагавору ў Менску, то бок…Вось, возьмем, напрыклад, здарэньне з польскім дыпляматам. Мілінкевіч заяўляе пра свае падазрэньні аб удзеле ў гэтым беларускіх спэцслужбаў, і яго адразу папярэджвае менскі пракурор. Затым здарэньне з латвійскім дыпляматам. Толькі праз гадзіну пасьля пачатку вобыску прад’яўляецца дыпляматычная картка. Гэта нагадвае цяжкі дэпрэсант, што быў прыменены ў дачыненьні да яго здароўя. І трэці выпадак, гэта проста сьмешна, калі сам афіцэр бясьпекі…Дыплямат, які адказвае за бясьпеку, сам гіне. Гэта вельмі дзіўна.”

(Ларыса зь Менску: ) “Калі прайсьціся па нашаму роднаму Менску, дзе такое будаўніцтва, дамы растуць як грыбы пасьля дажджу ды красуесься нашаю вялікаю бібліятэкаю, у будаўніцве якой удзельнічаў увесь народ, дык сорамна становіцца за тое, што ў гэтым горадзе дайшлі да таго, што гвалтоўна высяляюць беларускіх пісьменьнікаў зь іх роднага Дому, якім яны валодалі доўгі час. Адміністрацыі прэзыдэнта вельмі патрэбны гэты дом. Такое ўражаньне, што пра гэта нічога ня ведае наш прэзыдэнт. Усё гэта адбываецца таму, што ў нашай краіне большая частка грамадзтва абыякава ставіцца і да беларускай мовы, і да беларускай культуры, і, наогул, да беларускіх пісьменьнікаў. І людзі сьвядомыя павінны дапамагчы сродкамі нашым пісьменьнікам. Трэба ведаць, куды адпраўляць грошы, на які рахунак.”

(Сяргей з Валожыну: ) “Адміністрацыя нашага прэзыдэнта штрафам у 23 тысячы даляраў хоча прыдушыць Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Шаноўныя слухачы Радыё Свабоды, сьвядомыя беларусы, падтрымаем нашых майстроў роднага слова. Ахвяраваўшы нават па аднаму даляру, я лічу, лёгка пакрыем гэтую суму, такім чынам выказаўшы сваю салідарнасьць, волю, свой пратэст, а таксама засьведчым нашым уладам, што мы любім сваю родную мову. Наш шмат, і з намі трэба лічыцца.”

(Спадарыня: ) “У наш час паўсюды панаваў блат. І хто не жадаў паступаць тры-чатыры гады запар, ад’яжджалі на вучобу ў Маскву і Ленінград, дзе існавала процьма інстытутаў. Так і я апынулася ў Піцеры. І, хоць і набыла прафэсію ня вельмі запатрабаваную, але зь ёй павандравала па мядзьведжых кутках, бачыла сярод палярнай пустэчы рэшткі сталінскага лягеру і лягерныя могілкі з нумарамі на драўляных слупках. Дыктатура аднімала ў людзей ня толькі жыцьці, а нават імёны. Дыктатура – гэта зло, зь якім трэба змагацца.”

(Спадарыня: ) “Прывітаньне, шаноўная “Свабода”! Я хачу сказаць пра Расею. Яны, падабраныя нейкія, хваляць, што пячэньне бяруць смачнае. Гэта ўсё палітыка. Робяць так, каб як праглынуць нашую Беларусь. Мы гэта ўсё ведаем. Ня хочам мы іх пячэньня. Нашыя людзі, такія, як я, нічога ў гэтых шапіках не бяруць. Ай, там з Расеі! Ай, там з Расеі! Ня хочуць браць, рускія толькі, можа, бяруць. Я хачу сказаць, што няхай газ будзе даражэй, толькі зь імі парваць усе адносіны, бо гэта для нас пагібель. Я згодная есьці хлеб з вадой, толькі што б з Расеяй ніякага сяброўства не было і расейскага каб нічога тут не было. Мы ня хочам Расею. Мы плачам, мы перажываем. Ой, так цяжка! Людзі б болей званілі вам, але некаторыя не адважацца. А я іду напралом. Я не магу тое вытрымаць, што я перажыла. І не хачу, каб маладыя людзі ўсё тое бачылі, што я бачыла. Дзякую вам за ўвагу.”
XS
SM
MD
LG