Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Алега Волчака дзьве гадзіны пратрымалі на мяжы


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта, са спасылкай на Алега Волчака, паведаміла ягоная калега Раіса Міхайлоўская

Паводле яе зьвестак, на пераходзе “Баброўнікі” на беларуска-польскай мяжы ў Волчака ўзялі пашпарт на праверку, а потым знайшлі ягонае прозьвішча ў нейкім сьпісе і болей за дзьве гадзіны пратрымалі. Памежнікі наладзілі праваабаронцу пільны асабісты догляд, але нічога не знайшлі. Яны ніяк не патлумачылі свае паводзіны.

Алег Волчак вяртаўся ў Беларусь праз Польшчу з Галяндыі, дзе сустракаўся з калегамі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
XS
SM
MD
LG