Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<b/>У 6 вечара ў менскім парку Дружбы народаў пачаўся рок-канцэрт


Любоў Лунёва, Менск Імпрэза прысьвечаная 15-м угодкам наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі моцы канстытуцыйнага закону.

Цягам чатырох гадзінаў будуць выступаць рок-гурты “N.R.M.”, “Neurodubel”, “Таварыш Маўзэр”, “PLAN”, “Band A”, “Крама”, “Памідор/OFF” ды іншыя.

Арганізатары плянавалі правесьці канцэрт 27 ліпеня, але гарадзкія ўлады тады не далі дазволу. Гэтым разам бясплатны канцэрт санкцыянаваны ўладамі. Колькасьць гледачоў неабмежаваная.

Арганізатары й выступоўцы спадзяюцца, што на канцэрт прыйдзе шмат людзей. Вось што сказала “Свабодзе” адна з арганізатарак мерапрыемства Кацярына Калініна:

(Калініна: ) “Арганізатары на дадзены момант зрабілі практычна ўсё, што ад іх патрабавалася. Таксама прадугледжаныя ўсе магчымасьці на той варыянт, калі пачнецца дождж. Нацягнулі тэнт. Мы думаем, што людзі на канцэрт прыйдуць, бо, калі мы згадаем 18—19 сакавіка, было кепскае надвор’е — і ў такія маразы людзі выходзілі й атрымлівалі ад канцэрту натхненьне. З настрою людзей, з тых тэлефанаваньняў, з абмену думкамі праз інтэрнэт мы бачым, што людзі нармальна настроеныя, нягледзячы на кепскае надвор’е. Калі тыдзень стаялі ў вялікія маразы, то дождж, я думаю, нікога не спалохае”.

На здымку: Лявон Вольскі, лідэр гурту NRM

Падрабязнасьці пра канцэрт слухайце ў нашым эфіры і чытайце пазьней на сайце
XS
SM
MD
LG