Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хай ведаюць германскія фашысты, крывавы сабака Троцкі і яго прыхвасні, што калі вораг не здаецца, яго знішчаюць” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 25 жніўня

“Сялянская ніва”, 1926 год. Пра адкрыцьцё прыватных беларускіх школ:

“Усе стараньні ў атрыманьні дазволу на школу бярэ на сябе Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры. Вы толькі павінны неадкладна прыслаць у Інстытут (Wilno, ulica Zawalna 7—8) такія даныя: 1. У чыёй хаце мае быць школа, яе разьмеры і колькі мае вакон? 2. Сьпісак дзяцей. 3. Кандыдата на вучыцеля, яго дакумэнты аб кваліфікацыі і жыцьцяпіс напісаны вучыцелям пабеларуску і папольску. 4. Адрэс вучыцеля і складаючага заяву селяніна”.

“Комуніст”, 1936 год. Водгукі на прысуд Вайсковай калегіі Вярхоўнага суду СССР:

“Ад усяго сэрца мы вітаем вынясенне прыгавора Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР, — сказаў рабочы т.Мельнік. — Яны атрымалі па заслугам. Хай ведаюць германскія фашысты, крывавы сабака Троцкі і яго прыхвасні, што калі вораг не здаецца, яго знішчаюць. Выступіўшыя на мітынгу стаханаўцы завода т.т.Альшэўскі, Мордус і іншыя заявілі: — Кожны з нас з радасцю сустрэў гэты прыгавор. Правільна і яшчэ раз правільна — заявілі яны — зрабіў наш пролетарскі суд. Гэтым самым ён выканаў волю многамільённага совецкага народа”.

“ЛіМ”, 1956 год:

“Цэнтральны Камітэт Комуністычнай партыі Беларусі і Совет Міністраў Беларускай ССР прынялі пастанову аб увекавечанні памяці Якуба Коласа. Вырашана перайменаваць Лагойскі тракт і Камароўскую плошчу ў Мінску ў вуліцу і плошчу імя Якуба Коласа. На плошчы будзе ўстаноўлены помнік, а на радзіме Я.Коласа — у вёсцы Мікалаўешчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці — бюст паэта… У Беларускім дзяржаўным універсітэце імя В.І.Леніна і ў Мінскім педагагічным інстытуце імя А.М.Горкага ўстаноўлены стыпендыі імя паэта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG