Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці пачнуць справу па факту сьмерці літоўскага дыплямата?


Радыё Свабода Пачынаць крымінальную справу паводле факту сьмерці літоўскага дыплямата Вітаўтаса Пацюнаса беларускія праваахоўныя органы пакуль не зьбіраюцца. Пра гэта журналістам паведаміў пракурор Ленінскага раёну Берасьця Ўладзімер Масюк. На тэрыторыі гэтага раёну знаходзіцца гатэль “Інтурыст”, паблізу якога раніцай 23 жніўня было знойдзена цела Вітаўтаса Пацюнаса.

Паводле словаў раённага пракурора, праведзеная судова-мэдычная экспэртыза не дае падставаў меркаваць, што сьмерць літоўскага дыплямата мае крымінальны характар. У часе праверкі, якую разам з супрацоўнікамі пракуратуры праводзяць іншыя праваахоўныя органы, нічога падазронага не было знойдзена і ў нумары гатэлю, дзе пражываў Пацюнас.

Пакуль асноўнай вэрсіяй прычыны сьмерці супрацоўніка консульства Літвы ў Гародні, паводле беларускага боку, лічыцца няшчасны выпадак.
XS
SM
MD
LG