Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Гурыновіч пра сувэрэнітэт “Гэта як нараджаецца чаканае дзіця”


Радыё Свабода 15 гадоў таму, 25 жніўня 1991 году, Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі набыла канстытуцыйны статус. Пра той дзень згадвае Аляксандар Гурыновіч, які тады працаваў першым намесьнікам старшыні Менскага гарсавету дэпутатаў. На гэтую пасаду яго абралі намаганьнямі дэмакратычных дэпутатаў сталічнага Савету, у які спадар Гурыновіч — супрацоўнік Акадэміі навук — трапіў як актыўны прыхільнік перабудовы.

(Гурыновіч: ) “У Інстытуце кібэрнэтыкі Акадэміі навук мы працавалі на вайскоўцаў. І нехта з заказчыкаў падараваў нам агромністую, мэтраў на пяць, мапу Савецкага Саюзу, якая вісела ўздоўж сьцяны. І кожны раз, праходзячы каля яе, я думаў: імпэрыя гэтая калісьці скончыцца. Што можна было для гэтага зрабіць, я рабіў. Але калі гэта здарылася, гэта была такая неспадзяванка! Шчыра кажучы, да апошняй сэкунды ня верылася — няўжо мы можам зрабіць гэта, няўжо мы можам перастаць быць рабамі СССР? Здарылася! І памятаю такое адчуваньне, якое, хіба, можна параўнаць з тым, калі нараджаецца любімае і чаканае дзіця”.
XS
SM
MD
LG