Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Краіна маленькая, каму мы патрэбны? Так і будзем жыць асобна…”


Радыё Свабода “Што значыць для вас сувэрэнітэт Беларусі і ці хвалюецеся вы за яго?” Такое пытаньне нашая карэспандэнтка задавала мінакам на сталічным праспэкце Незалежнасьці.

(Спадарыня: ) “Павінен быць сувэрэнітэт ад Расеі. Хацелася б верыць, што мы ня страцім нічога і застанецца ў нас незалежнасьць!”

(Спадар: ) “Ну, гэта па-першае свабода дзейнасьці і свабода выбару. Ня ведаю, ці ёсьць ён у нас зараз? Гэта асобная тэма для размовы… Народ ужо ня можа выказваць свае думкі. І гэта і ёсьць прыкмета страты сувэрэнітэту”.

(Спадарыня: ) “Для мяне гэта нічога ня значыць. Не хвалююся я ні за сувэрэнітэт, ні за нешта іншае… Няхай за гэта Бацька хвалюецца!”

(Дзяўчына: ) “Для мяне сувэрэнітэт – гэта незалежнасьць дзяржавы, якае ідзе сваім шляхам наперад. Гэта значыцца, дзяржава – гэта мы! Наша краіна нядрэнна жыла ў складзе Саюза, але незалежнасьць – гэта лепей. Я згодная на ўсялякія саюзы, але тыя, пры якіх наша дарагая рэспубліка не траціла б незалежнасьці!”

(Хлопец: ) “Мы жывем у гэтай краіне, як іншыя людзі ў іншых краінах – са сваімі звычаямі і астатнімі справамі. І ніхто намі не камандуе. Гэта вельмі добра! Краіна маленькая, каму мы патрэбны? Так і будзем жыць тут асобна і разьвівацца асобна ад іншых краін!”

(Спадар: ) “Ад таго, што Беларусь атрымала сувэрэнітэт, я разарваў сувязі з роднымі. У мяне ўсе родныя жывуць тут, а я – у Расеі. І для мяне сувэрэнітэт Беларусі як бы… Я б хацеў, каб мы зноў вярнуліся ў адзіную краіну!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG