Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У горадзе стала немагчыма жыць ад бандытаў, хуліганаў, п’яніц, брыдкасловаў..."


Радыё Свабода Водгукі слухачоў за 24 жніўня, чацьвер. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Яблонскі з Маладэчна) “Паважаная “Свабода,” добры вечар. Я паслухаў перадачу, у якой выступаў Валянцін Голубеў і Мечаслаў Грыб. Я толькі хацеў сказаць пра Голубева. Голубеў і Віктар Ганчар былі самымі маладымі і разумнымі людзьмі ў Вярхоўным Савеце 23-га скліканьня. Я думаю, гэта што-небудзь ды значыць. Дзякуй.”

(Вольга з Баранавічаў) “Когда фонтаном серой мути Хотят украсить белый свет, Тогда узнаешь, что Оврутин Один у нас большой поэт. Горка і крыўдна, што сапраўдных беларускіх паэтаў зьневажаюць на радзіме, не ўсьведамляюць, што паэт – гэта сакральная фігура нацыі.”

(Спадар зь Менску) “Радыё Свабода, тэрмінова паведамце, колькі авіякатастрофаў грамадзянскіх самалётаў адбылося ў дзяржаў, так званай, “васьмёркі” ў 2006 годзе і колькі ў іх загінула мірных грамадзян. Гэта паказчык магутнасьці гэтых дзяржаў і іх рэальнага клопату пра бясьпеку насельніцтва ў паветры. Дзякую”

(Спадар) “Некалі даўно я адпачываў у Сочы на лецішчы Сталіна, на былым лецішчы Сталіна. І там засталося ўсё тое, што было пры ім. Праз кожныя 10-15 метраў сядзелі рабяты з КДБ, ну іх прымушалі, канечне, лізалі яму боты і адзін аднаму перадавалі: “Ён прайшоў. Горны мярзотнік гэты, ён прайшоў, горны арол прайшоў” і гэтак далей. Дык вось я хачу сказаць наконт Лукашэнкі тое самае. Ён калі дзе-небудзь зьяўляецца, напрыклад, у парку Горкага (я сам быў сьведкам), божа мой, на ўсіх вуліцах панатыкалі міліцыі, гэта тыя, што ў форме, а колькі пераапранутых! Да чаго я гэта гавару? У горадзе стала немагчыма жыць ад бандытаў, хуліганаў, п’яніц, брыдкасловаў, але за тое ён акружыў сябе, усяго наствараў. Вы вазьміце гэтыя, так званыя, праваахоўныя органы, па іншаму ніяк не скажаш. Калі іх пастроіць, то ад Менску да Масквы шарэнгай у чатыры калёны яны пройдуць: пракуратура, суд, Мінюст, міліцыя, МУС, КДБ, Собры-мобры, МНС і гэтак далей. Усё зрабіў, што калі дыханьне у яго не такое, яны адразу дапамогуць. Што гэта такое? Паглядзіце, што робіцца на вуліцы Платонава! А што вечарам робіцца! Страшна! Нельга прайсьці, а дзеці ж наўкола!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG