Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плютон больш ня лічыцца плянэтай


Радыё Свабода На паседжаньні Генэральнай асамблеі Міжнароднага астранамічнага саюзу, што праходзіць у Празе, вядучыя астраномы сьвету сёньня вызначылі новыя крытэры клясыфікацыі нябесных целаў, паводле якіх Плютон ужо не зьяўляецца плянэтай.

Сябры Міжнароднага астранамічнага саюзу прагаласавалі за тое, каб выключыць Плютон зь ліку плянэтаў — ён быў названы плянэтай у 1930 годзе, адразу пасьля адкрыцьця. Як сёньняшняе рашэньне адаб’ецца на астанамічнай навуцы?

Беларускі астраном Кастусь Цыркун выказаў такое меркаваньне:

(Цыркун: ) “Для астраноміі гэтыя тэрміналягічныя гульні прынцыпова нічога ня значаць. Магчыма, празь некаторы час у Сонечнай сыстэме будзе яшчэ нешта адкрыта, і таму зноў нешта трэба будзе пераглядаць. Таму я асабіста лічу, што ня трэба кранаць гэтыя дзевяць плянэтаў. Але Генэральная асамблея Міжнароднага астранамічнага саюзу як вырашыць, так і будзе. Там сабраліся выбітныя навукоўцы, якія ведаюць, што робяць. Калі ня будзе ў нас плянэты Плютон, шкада, канечне. Але ад гэтага плянэтам ня стане ні лепей, ні горай. Толькі ўжо прыйдзецца дапаможнікі перапісваць зноў. Хаця прынцыпова гэта ніякай ролі не іграе для астраноміі”.

Дырэктар абсэрваторыі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдат фізычна-матэматычных навук Альгерд Кузьнечык лічыць, што з-за таго, што Плютон выключаны з шэрагу плянэтаў, нічога ня зьменіцца:

(Кузьнечык: ) “Проста будзе іншае дзяленьне, Плютон будзе аднесены ў іншую катэгорыю. Варыянты розныя: альбо ў карлікавыя плянэты, альбо ў плютанойды, альбо яшчэ што-небудзь. Ніякай рэвалюцыі не адбудзецца, пры што вы кажаце! Аб’ект проста памяняў сваю якасьць, і толькі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG