Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як людзі ставяцца да высяленьня Саюзу пісьменьнікаў?


Радыё Свабода Што думаюць людзі пра рашэньне выселіць Саюз беларускіх пісьменьнікаў з Дому літаратара? Наша карэспандэнтка цікавілася меркаваньнем мінакоў каля будынку Дому літаратара.

(Cпадарыня: ) “Наагул, словаў няма! Абсурд. Напэўна, ні ў адной краіне такога няма. Літаратараў паўсюль цэняць высока, шануюць. А тут вось так утаптаць у бруд наш гонар!”

(Карэспандэнтка: ) “З Дому літаратара высяляюць Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Як вы да гэтага ставіцеся?”

(Спадарыня: ) “Катэгарычна адмоўна, таму што пісьменьнікі стваралі гэты дом, і ён павінен існаваць. І для пісьменьнікаў, і для чытачоў”.

(Хлопец: ) “А мне па барабане, шчыра кажучы. Мне ўсё роўна”.

(Дзяўчына: ) “Адмоўна стаўлюся. Таму што гэта наша культура. У пісьменьнікаў павінен быць свой дом. Калі яны тут знаходзяцца даўно, гэта пытаньне можна вырашыць станоўча для іх”.

(Спадарыня: ) “Я звычайна, ня ведаючы ўсіх “за” і “супраць”, свайго меркаваньня не выказваю”.

(Дзяўчына: ) “Так не павінна быць. Яны робяць вялікі ўнёсак у разьвіцьцё культуры. Я ня ведала пра высяленьне, але калі даведалася — я супраць”.

(Спадарыня: ) “Канечне, адмоўна стаўлюся. Дом літаратара ствараўся яшчэ пры жыцьці Васіля Быкава. Шмат грошай туды пісьменьнікі ўклалі. Гэта, я лічу, іх прыватная ўласнасьць. І ня толькі іх асабістая, гэта прыватная ўласнасьць усяго народу. Бо той, хто чытае Васіля Быкава, Ніла Гілевіча і павінен валодаць гэтым будынкам. Тое, што адміністрацыя прэзыдэнта забірае будынак, — гэта дыктатарскі гвалт. Гэта крок у нябыт”.

(Карэспандэнтка: ) “Ёсьць такое рашэньне — выселіць Саюз беларускіх пісьменьнікаў з Дому літаратара. Як вы да гэтага ставіцеся?”

(Дзяўчына: ) “Вельмі адмоўна. Як гэта — каб у Беларусі не было Саюзу беларускіх пісьменьнікаў; па-другое, каб тыя ж беларускія пісьменьнікі перасьледаваліся? Вельмі адмоўна”.

(Спадар: ) “Будынак добры, мне падабаецца. А як стаўлюся — пакуль ня ведаю. У пісьменьнікаў адбіраюць? А хто адбірае? Адміністрацыя прэзыдэнта? Гэта дрэнна”.

(Спадарыня: ) “Гэта, канечне, вельмі дрэнна. І трэба неяк уздымаць народ, і тых, хто там працуе, і тых, хто абараняе родную мову і літаратуру. Трэба ваяваць за будынак”.

(Спадар: ) “Гэта вельмі дрэнна. Я так разумею, што гэта сапраўдны Саюз беларускіх пісьменьнікаў, а ня той, якім кіруе Чаргінец”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG