Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэдыкі вызначаць прычыну сьмерці літоўскага дыплямата


Радыё Свабода Сёньня ў Берасьці пачалася судова-мэдычная экспэртыза абставінаў сьмерці літоўскага дыплямата, афіцэра бясьпекі, дарадцы генэральнага кансуляту Літвы ў Горадні Вітаўтаса Пацюнаса. Ён загінуў у ноч з 22 на 23 жніўня ў Берасьці, куды быў запрошаны ўкраінскімі калегамі з нагоды Дня незалежнасьці Ўкраіны.

Як паведаміў нашаму радыё па тэлефоне выканаўца абавязкаў часовага паверанага Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Марыюс Януконіс, які цяпер знаходзіцца ў Берасьці, разам зь беларускімі экспэртамі працуе і мэдык зь Літвы. Магчыма, папярэднія вынікі расьсьледаваньня стануць вядомыя сёньня ўвечары. А для канчатковых вынікаў экспэртам неабходна, паводле іхных патрабаваньняў, каля двух тыдняў.

Вітаўтасу Пацюнасу было 48 гадоў, у яго засталіся чацьвёра дзяцей. Жонка дыплямата — журналістка, вядзе папулярную праграму на літоўскім тэлебачаньні. У літоўскім генэральным кансуляце ў Горадні спадар Пацюнас працаваў зь мінулага году.
XS
SM
MD
LG