Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску пад пагрозай разбурэньня 9-павярховы дом


Радыё Свабода Сёньня ўначы з 9-павярховага дому №26 корпус 1 па вуліцы “Праўды” былі тэрмінова адселеныя жыхары.

Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў прапанавалі ім перасяляцца да сваякоў або бясплатна заняць пакоі ў гатэлях. Аднак пакінуць дом згадзіліся ня ўсе.

У выніку моцных дажджоў глеба ў раёне дому пачала спаўзаць у яр. Уначы ў яр зваліліся два гаражы. Адзін быў пусты, з другога пасьпелі выгнаць машыну.

З учорашняга вечара вакол дому працуе цяжкая будаўнічая тэхніка, падсыпаюць жвір і каменьне. Журналістаў не пускаюць, раён ахоўваецца міліцыяй, але жыхароў пачалі вяртаць назад. Уваход за ачапленьне – па прапісцы.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG