Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Параіў бы Шпілеўскаму задумацца над аналёгіямі…”


Радыё Свабода “Як вы ацэньваеце сытуацыю з пазовам галоўнага мытніка да “Комсомольской правды” і колькі, на вашую думку, каштуе гонар чыноўнікаў?” Гэтыя пытаньні нашая карэспандэнтка задавала людзям на сталічным праспэкце Незалежнасьці.

(Дзяўчына: ) “Камсамолка” даўно нарывалася. Гэта газэта, якую чытае просты чалавек з сярэдняй адукацыяй – і ён разумее, што там пішуць. А наконт таго, колькі каштуе гонар чыноўніка… ну, ня столькі!”

(Спадарыня: ) “Я б таксама ўчыніла такі пазоў. Можа, гэта ўжо занадта перабралі ў грошах, але нейкую суму трэба абавязкова зьняць! Канешне, шкада, што могуць зачыніць “Камсамолку”… Але гэта ўжо як вырашыць суд…”

(Спадар: ) “Мэта ж ня ў тым, каб абараніць гонар спадара Шпілеўскага, а ў тым, каб палажыць “Камсамолку”, нібыта “легальным” спосабам зачыніць яе. Падобная сытуацыя была з гонарам Рыбакова, Ягора. Канфлікт тычыўся газэты “Народная воля”. Пытаньне: ну і дзе зараз той Рыбакоў? Параіў бы спадару Шпілеўскаму задумацца над аналёгіямі…”

(Дзяўчына: ) “У такіх чыноўнікаў, якія такім займаюцца, няма ніякага гонару. Гэта несправядліва, гэта парушэньне ўсіх правоў!”

(Спадар: ) “Ня можа такая сытуацыя існаваць у нармалёвай краіне. У любы шапік зайдзіце, дзе прадаецца прэса – там жа нічога няма апазыцыйнага! Гэта палітычная замова! Гэта зачыстка ідзе, напэўна, ужо перад мясцовымі выбарамі!”

(Спадарыня: ) “Камсамолку” шкада! Чыноўнікаў шмат, і я думаю, такіх грошай яны не каштуюць!”

(Хлопец: ) “Ніводная газэта не павінна быць зачыненая, тым больш з-за недарэчнасьці, у якой удзельнічае чыноўнік!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG