Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганна Кісьліцына: “Дэкрэтам могуць закрыць усю беларускую літаратуру”


Міхась Скобла, Радыё Свабода Новая перадача сэрыі “Вольная студыя” (эфір 20 жніўня)

(Кісьліцына: ) “Так, яна абмежаваная. З другога боку, і ваяўнічасьць часам ня шкодзіць. Скажам, у маладосьці Алесь Разанаў акурат і змагаўся супраць русіфікацыі ў БДУ. І ваяўнічасьць нешта абудзіла ў ім, у ягоным таленце. А потым Разанаў стаў мысьляром, думаньнікам, і ваяўнічасьць ягоная зьнікла. Я згодная, што ў ваяўнічасьці нічога добрага няма, і будзе добра, калі мы ад яе пазбавімся. Але ведаеце, цяжка гаварыць пра прыгажосьць прыроды, калі табе адсякаюць рукі-ногі… Сёньня беларуская літаратура сыходзіць крывёю. Як існаваць у такіх умовах пісьменьніку? Ну, ня ўлёткі ж яму раздаваць на вуліцах! Зразумела, рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, пісьменьнік ня можа. Калі ў нас будзе 30 літаратурных часопісаў і 40 газэтаў, пісьменьнік перастане быць ваяўнічым. Я – прыхільніца чыстай красы, эстэтка, але ў мяне рука не падымецца папракаць пісьменьнікаў за публіцыстычнасьць, за ваяўнічасьць”.

УВЕСЬ ТЭКСТ ПЕРАДАЧЫ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG