Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьніклага перакладчыка Антона Тараса абвясьцілі ў міжнародны вышук


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведамілі ў крымінальным вышуку сталічнай міліцыі. Паводле міліцыянтаў, сьледчыя, якія расьсьледуюць крымінальную справу аб зьнікненьні маладога перакладчыка, дагэтуль расьсьледуюць самыя розныя вэрсіі зьнікненьня Антона Тараса і не аддаюць перавагу ніводнай.

Нагадаем, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў малады перакладчык Антон Тарас зьнік 21 ліпеня. У міліцыі казалі пра сямейныя праблемы Антона Тараса напярэдадні ягонага зьнікненьня. Вядома таксама, што падчас сакавіцкіх падзеяў у Менску ён быў арыштаваны і адбыў 11 сутак у турме на Акрэсьціна, таму не выключаецца і вэрсія, зьвязаная з палітыкай. Частка людзей зьнікае і з крымінальных прычынаў, кажуць у менскай міліцыі. Абвяшчэньне Антона Тараса ў міжнародны вышук міліцыя патлумачыла зьвесткамі, паводле якіх ён мог патрапіць за мяжу.
XS
SM
MD
LG