Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што чытаюць беларускія палітвязьні?


Радыё Свабода Што чытаюць беларускія палітвязьні? Пытаньне да тых, хто ўжо на волі і да сваякоў тых, хто пакуль што за кратамі.

Іна Дзячак скончыла чацьверты курс Пэдагагічнага унівэрсытэту. Вывучае беларускую філялёгію. За ўдзел у намётавым лягеры пратэсту ў цэнтры Менску сёлета атрымала 15 сутак арышту.

(Дзячак: ) “Мая душа патрабавала улюбёнай кнігі – “Пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. Мне яе перадалі і я яе чытала. Яна, па-першае, вельмі рамантычная і гэтак была… акурат дарэчы. Пра паўстаньне, пра Каліноўскага, пра Алеся Загорскага… Для мяне гэта – вельмі рамантычная, ідэальная кніга”.

А вось што кажа Аляксандра Скрабец, жонка палітвязьня Сяргея Скрабца, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў:

(Скрабец: ) “Мой Сяргей чытае клясыку. Можа, з-за таго, што там, дзе ён зараз знаходзіцца – у Віцебскай вобласьці – раней была дзіцячая калёнія. І там, паводле ягоных лістоў, агромністая бібліятэка. Ён чытае Дастаеўскага, перачытаў амаль усяго Чэхава. А яшчэ чытае шмат кітайскай, нэпальскай літаратуры – яна заўсёды яго вельмі цікавіла”.

Валеры Дранчук, бацька актывіста “Партнэрства”, распавядае пра сына Цімафея:

(Дранчук: ) “На першым часе Ціма зацікавіўся юрыдычнай літаратурай. Замаўляў Крымінальны кодэкс, Працэсуальна-крымінальны кодэкс. Затым – розныя дапаможнікі, падручнікі ў шахматным майстэрстве. І пісаў у лістах нам, што яны вельмі дапамаглі яму ў падвышэньні свайго роўню ў шахматах. Яшчэ яго вельмі зацікавіла кніга Адама Глёбуса “Сучасьнікі” – ён шмат пра яе чытаў у прэсе. Відаць, грунтоўна зь ёю пазнаёміцца ўжо, калі выйдзе на волю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG