Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хацелася б запытацца ў Ярмошынай...”


Радыё Свабода Водгукі слухачоў за 22 жніўня, аўторак. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар) “Сёньня па Радыё Свабода пачуў, як спадарыня Ярмошына наконт звароту 5 тысяч грамадзян у Вярхоўны суд сказала: “Дай бог, каб у нашых суседзяў так сама праходзілі выбары, як у нас.” Хацелася б запытацца ў Ярмошынай, у якой яшчэ краіне Эўропы датэрміновае галасаваньне займае столькі дзён, як у нас; і ў якой яшчэ краіне на датэрміновых выбарах удзельнічае больш 30 % выбарцаў. Таму да месца было б ёй сказаць: не дай бог, каб і ў суседзяў такое адбывалася. Дзякуй.”

(Анастас Семяновіч) “Паважанае спадарства Радыё Свабоды! Добры дзень. Я хачу адказаць таварышу-лукашасцы Ярмошынай. Хто вам даў права даваць каманду Канстытуцыйнаму суду рэспублікі: “Яны ня будуць разглядаць скаргу народа наконт фальсыфікацыі выбараў”? Я думаю, што хутка канец дыктатуры прыйдзе. Куды вы будзе ўцякаць? Напэўна, у расейскія манастыры, бо людзі вас, фальсыфікатараў, паўсюль знойдуць. Шаноўная апазыцыя, у мясцовых выбарах, калі выбарчы закон ня будзе зьменены, гэта значыць, застанецца датэрміновае галасаваньне, ня будзе зьменены склад выбарчых камісій, то ўдзельнічаць у іх ня трэба. Усё роўна лукашысты забясьпечаць сабе перамогу і будуць казаць, што народ іх падтрымлівае. Народу трэба тлумачыць, што на выбары пры такім законе хадзіць ня трэба, канстытуцыя дазваляе праводзіць агітацыю супраць выбараў. Жыве Беларусь!”

(Спадарыня з Магілёву) “Хачу выказаць сваё меркаваньне наконт Ярмошынай. Калі яна пачынае гаварыць, то зьяўляецца ўражаньне, што ўнутры ў яе сядзіць робат, які непрыемным, скрыпучым, жалезным голасам выказвае яе думкі. Мароз па скуры, калі прыходзіцца яе слухаць. У дачыненьні да 0,001%, 6 тысяч подпісаў, ня трэба хітрыць, “паважаная” Ярмошына. За кожнай тысячай подпісаў стаяць, сама меней, 500 тысяч беларусаў, якія не змаглі падпісацца. Памножце 500 на 6, і вы атрымаеце рэальны працэнт, які вы скралі ў беларускіх грамадзян 19 сакавіка 2006 года. І вечарам таго ж дня на Кастрычніцкай плошчы сабралася 40-50 тысяч чалавек, якія ніяк не ўлазяць у 0,006, ці як вы там назвалі, працэнтаў. ”
XS
SM
MD
LG