Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры выбуху на Чаркізаўскім рынку Масквы загінула беларуска


Радыё Свабода Пры выбуху самаробнага выбуховага прыстасавання на Чаркізаўскім рынку ў Маскве 21 жніўня загінула грамадзянка Беларусі. Пра гэта паведаміла супрацоўніца прэсавай службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Паводле яе інфармацыі, консульская служба амбасады Беларусі ў Расеі ва ўзаемадзеяньні з праваахоўчымі органамі Масквы цяпер ажыцьцяўляе ўсе неабходныя консульскія мерапрыемствы, зьвязаныя з дастаўкай цела загінулай на радзіму. Імя загінулай беларускі з этычных прычынаў не паведамляецца.

Нагадаем, выбух на рынку "Эўразія", што размешчаны на тэрыторыі Чаркізаўскага рынку ў Маскве, прагучаў раніцай у панядзелак. Загінулі 10 чалавек, 55 пацярпелі.

Паводле расейскіх СМІ, ужо затрыманыя трое маладых людзей (студэнты розных маскоўскіх ВНУ), якіх выстаўлены абвінавачаньні ў вырабе і закладаньні бомбы. Сьледчыя ўпэўненыя, што галоўная прычына іх учынку – ксэнафобія (у дадзеным выпадку нянавісьць да неславянаў) і гамафобія. Напрыклад, іх нядаўна бачылі на антыгейскай дэманстрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG