Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе пасяджэньне палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў


Радыё Свабода Лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Партыі камуністаў (Беларускай) Сяргей Калякін маюць намер вынесьці на абмеркаваньне кааліцыі сумесны варыянт пляну працы на год. Ён грунтуецца на дзесяці асноўных кірунках дзейнасьці дэмакратычных сілаў. “Пад кожны кірунак мы прапануем канкрэтныя мерапрыемствы і мэханізмы іхнай рэалізацыі”, — гаворыць А.Лябедзька.

Галоўным прыярытэтам у пляне цяпер пададзеная падрыхтоўка і ўдзел у выбарчай кампаніі мясцовага ўзроўню. Нагадаем, што, паводле старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, меркаваная дата выбараў — 14 студзеня 2007 году.
XS
SM
MD
LG