Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Шэсьць тысяч подпісаў пад скаргай на ЦВК – гэта толькі вяршыня айсбэргу..."


Радыё Свабода Ці вартыя ўвагі ўлады меркаваньні тых шасьці тысячаў грамадзянаў, нязгодных з вынікамі выбараў, якія накіравалі скаргу ў Вярхоўны Суд Беларусі? Апытаньне на Праспэкце пераможцаў у Менску.

(Спадар: ) “Думаю, шэсьць тысяч – гэта толькі вяршыня айсбэргу, мяне, прыкладам, ніхто не пытаўся. Упэўнены, людзей, нязгодных з вынікамі выбараў, значна болей і яны вартыя ўвагі. Можа, трэба дазнацца, колькі трэба з пункту гледжаньня ўладаў подпісаў? Ды сабраць іх?"

(Спадар: ) “Калі проста прамаўчаць і зрабіць выгляд, што гэтых шасьці тысячаў галасоў не было, то атрымаецца, што ўсе згодны і апазыцыя ўсё выдумляе. А дзе шэсьць тысячаў, там і дванаццаць. Спадзяюся, што гэты сьнежны камяк ператворыцца неўзабаве ў сапраўдную лавіну і нарэшце ў гэтай сфэры мы будзем мець нейкі прагрэс. Бо затыкаць рты тым галасам, якія і гэтак ледзьве чуваць – я не ўхваляю гэткую палітыку ўладаў”.

(Спадарыня: ) “Мусіць, не магу адказаць упэўнена, але ўсё ж шэсьць тысячаў галасоў – гэта нерэпрэзэнтатыўная лічба – гэта нават меней за адсотак насельніцтва Беларусі, а таму гэта ня мае аніякага значэньня”.

(Спадар: ) “Тое, што сказала Ярмошына – папросту глупства. Відавочна, што толькі на плошчы 19 сакавіка было ў некалькі разоў болей, чым 6 тысячаў. Гэткіх подпісаў пры жаданьні можна сабраць у дзясяткі разоў болей”.

(Спадарыня: ) “Шэсьць тысячаў – вялікая колькасьць людзей. Праўда, мяркую, большасьць зь іх жыве ў буйных гарадох ды разумеюць, што адбываецца насамрэч. Нас павінна болець. Гэтыя шэсьць тысячаў мусяць распавядаць праўду іншым, і нас будзе ўсё больш ды больш. А тады да нас будзе болей увагі і ад Цэнтарвыбаркаму".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG