Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін можа падвысіць кошты на газ


Радыё Свабода, Прага Некаторыя расейскія мэдыі адгукнуліся на суботнюю сустрэчу ў Сочы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна.

“Незавісімая газета” і “Коммерсант” зьвярнулі ўвагу на ня надта годнае прабачэньне беларускага кіраўніка за тое, што ён адрывае расейскага прэзыдэнта ад адпачынку. Тым больш што, як заўважае “Незавісімая газета” Пуцін у Сочы не адпачывае, а працуе. “Коммерсант”, спасылаючыся на ўласныя крыніцы інфармацыі , піша пра тое, што Пуцін спрабаваў пераканаць Лукашэнку прадаць “Белтрансгаз” па прымальным кошце, тады і цана на расейскі газ для Беларусі будзе даволі нізкай. Аднак паводле выданьня, беларускі кіраўнік на саступкі не пайшоў. “Гэтая сустрэча стала, гледзячы па ўсім, апошнім папярэджаньнем Пуціна Лукашэнку.- піша “Коммерсант” і дадае, - у прэзыдэнта Расеі зараз няма ніякіх маральна-псыхалягічных перашкодаў, каб бліжэй да зімы рэзка падвысіць Беларусі цэны на расейскі газ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG