Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд зьліквідаваў “Беларускія фабрыкі думкі”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Вярхоўны суд Беларусі зьліквідаваў грамадзкае аб’яднаньне “Беларускія фабрыкі думкі”. У пачатку году Вярхоўны суд на прапанову Міністэрства юстыцыі прыпыніў дзейнасьць арганізацыі часова, а ў жніўні гэтае рашэньне стала канчатковым. Паводле былога кіраўніка “Беларускіх фабрык думак” вядомага сацыёляга Алега Манаева, на судовае паседжаньне, якое вырашала лёс арганізацыі, яго нават не запрасілі.

“Беларускія фабрыкі думкі” былі заснаваныя ў 1997 годзе. У іх уваходзілі такія вядомыя сацыялягічныя ўстановы, як НІСЭПД, лябараторыя “Новак” ды іншыя — разам 18 навуковых цэнтраў, у якіх працавалі болей за сто навукоўцаў.

Варта нагадаць, што былы кіраўнік “Беларускіх фабрык думкі” Алег Манаеў у чэрвені 2006 году атрымаў папярэджаньне пракуратуры аб адказнасьці за нібыта дыскрэдытацыю ўлады і асабіста Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG