Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віялета Браніцкая: “Іх судзілі за тое, за што трэба ўзнагароджваць”


Радыё Свабода Маці Эніры Браніцкай Віялета Браніцкая ў камэнтары для “Свабоды” нагадала, чым займаліся актывісты “Партнэрства”.

(Віялета Браніцкая: ) “Прававая дапамога насельніцтву, дапамога ў дачыненьнях з жыльлёвымі службамі, назіраньне за выбарамі, пабудова дзіцячых пляцовак у дварах, дапамога студэнтам. Гэта што, шкодна для грамадзтва? Таму я мяркую, што ў іншым месцы і ў іншы час за гэта людзей бы не ў турму саджалі, а выказвалі б ім падзяку. А ў нас іх асудзілі”.

Віялета Браніцкая пакуль ня ведае, ці вернецца яе дачка да былой дзейнасьці. Жанчына сказала, што гэтага яны яшчэ не абмяркоўвалі. Як маці, Віялета Браніцкая адзначыла, што дачка за паўгоду, якія яна адбыла ў зьняволеньні, паразумнела і паспакайнела, але засталася актыўная і мэтанакіраваная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG