Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў моладзевага лягеру


Радыё Свабода У аўтобусе знаходзілася каля 30 актывістаў грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў, якія ехалі ў кірунку украінскага гораду Шацк, у ваколіцах якога на гэтым тыдні павінен быў пачаць працу моладзевы лягер.

Аўтобус быў спынены ля вёскі Страдзечы Берасьцейскага раёну, прычым зрабілі гэта не міліцыянты зь мясцовага райаддзелу ўнутраных справаў, а супрацоўнікі Ленінскага РАУС Берасьця.

Як паведаміў старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, міліцыянты спынілі аўтобус на шляху да беларуска-украінскай мяжы і загадалі кіроўцу ехаць у Ленінскі РАУС Берасьця. Там аўтобус быў адпраўлены на адмысловую стаянку для шчыльнага агляду. Міліцыянты цьвердзяць, што ў аўтобусе магла знаходзіцца забароненая для вывазу за мяжу літаратура.

З усіх пасажыраў аўтобуса ў міліцэйскім пастарунку ўзялі адбіткі пальцаў і агледзілі іхнія асабістыя рэчы, але дагэтуль не складзеныя пратаколы аб затрыманьні гэтых асобаў. У аўтобусе знаходзіліся актывісты грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў: яны ехалі ў накірунку украінскага гораду Шацк, у ваколіцах якога сёньня павінен быў пачаць працу моладзевы лягер.
XS
SM
MD
LG