Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Ангеліна Шалайка: “Я ганаруся сваім сынам”</B>


Радыё Свабода Сваімі ўражаньнямі ад суду падзяліліся са “Свабодай” бацькі актывістаў “Партнэрства”, — і тых, якія выйшлі сёньня на волю, і тых, хто яшчэ застаецца за кратамі. У Ангеліны Шалайкі, маці актывіста “Партнэрства” Аляксандра Шалайкі, гэты камэнтар наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч узяў падчас прыгатаваньня сьвяточнага абеду.

(Ангеліна Шалайка: ) “Цяжка выказацца... Я ганаруся сынам — і гэтым ўсё сказана. Яшчэ я хачу пажадаць, каб ніводнай маці не давялося перажываць таго, што мы перажылі. І яшчэ — каб кожная маці магла ганарыцца сваім сынам, як я ганаруся сваім. Яшчэ шмат што трэба асэнсаваць, у тым ліку, што закончыўся гэты кашмар. Але я верыла, што ён закончыцца. Наш сын самы добры, самы прыстойны, самы-самы…”

Жонка Аляксандра Шалайкі Вера падзялілася сваім меркаваньнем пра суд над актывістамі “Партнэрства”.

(Вера Шалайка: ) “Маё меркаваньне такое, што гэтая справа была разьдзьмутая зь нічога. Таму і суд быў закрыты. І справа рассыпалася, бо не было складу злачынства. А цяпер я вельмі шчасьлівая, што ўсё скончылася. Дзякуй усім за падтрымку: сябрам, бацькам. Асабліва бацькам. І Саша ўжо казаў, што каб не яны — было б цяжка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG