Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Беларусь прыяжджае так мала замежных турыстаў?


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Хлопец: ) “У нас няма ніякай інфраструктуры. Прыяжджаеш у Мір — там, прабачце, прыбіральні няма. Хто ж сюды паедзе?”

(Спадар: ) “У нас мала чаго паглядзець. Трэба ствараць інфраструктуру”.

(Дзяўчына: ) “Трэба больш даваць рэклямы. Пра тое, што ў нас ёсьць такія помнікі, як, напрыклад, Мірскі замак. Тады будзе больш турыстаў”.

(Спадар: ) “Я думаю, што гэта нейкія складанасьці з мытняй і афармленьнем дакумэнтаў на ўезд у Беларусь. Я думаю, людзі з задавальненьнем да нас прыяжджаюць. Гасьцінныя людзі, чысты горад — я думаю, што яны з задавальненьнем былі б у нас”.

(Хлопец: ) “Дрэннае палітычнае становішча, нэгатыўнае стаўленьне да Беларусі на міжнароднай арэне. Эканамічны стан не найлепшы, выгодаў для турыстаў ня шмат”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму ў Беларусь прыяжджае так мала замежных турыстаў?”

(Дзяўчына: ) “Нават ня ведаю. Відаць, ім тут не падабаецца, а мне тут вельмі падабаецца”.

(Спадарыня: ) “У нас ёсьць шмат гістарычных помнікаў. Трэба проста зацікавіць турыстаў, тады яны да нас паедуць”.

(Дзяўчына: ) “Ім не падабаецца наш рэжым”.

(Хлопец: ) “Ім тут няма чаго рабіць. У нас няма славутых мясьцінаў, добрых прородных краявідаў, людзі злыя, а ўлада кепская”.

(Спадарыня: ) “Пакуль няма чаго ў нас глядзець. Не навучыліся яшчэ мы нешта прэзэнтаваць. Ёсьць толькі некалькі гістарычных месцаў, куды варта вазіць іншаземцаў”.

(Хлопец: ) “Прычына — аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Людзі сюды ня едуць, бо баяцца радыяцыі”.

(Дзяўчына: ) “А я лічу, што прычына ў палітычнай сытуацыі. Замежнікам тут няма чаго рабіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG