Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобута і Яскевіча прывезьлі ў суд (фота)


Сяргей Астраўцоў, Горадня Суд над актывістамі непрызнаванага ўладамі СПБ пройдзе а 14.30.

Сёньня ў Кастрычніцкі раённы суд Горадні прывезьлі Андрэя Пачобута і Мечыслава Яскевіча, якіх затрымалі ў пятніцу вечарам. Міліцыянты завялі іх да судзьдзі. У суд прыехаў адвакат Уладзімір Кісялевіч, а на вуліцы сабраліся актывісты Саюзу палякаў і сама старшыня Анжаліка Борыс. Прыехала таксама консул Зоф’я Шмыд з Генэральнага консульства РП у Горадні.

Вядома, што Міністэрства замежных справаў Польшчы выступіла з заявай, у якой, у прыватнасьці, выказваецца пратэст у сувязі з затрыманьнем у Горадні двух актывістаў СПБ.

Аднак празь некаторы час міліцыянты вывелі Андрэя Пачобута і Мечыслава Яскевіча з будынка, каб зноўку даставіць у ізалятар. Было паведамлена, што суд насамрэч адбудзецца ў 14.30. Іх будуць судзіць па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве, дапушчаным нібыта на вайсковых могілках у Горадні ў Дзень Войска Польскага 15 жніўня.



Мечыслава Яскевіча (зьлева) і Андрэя Пачобута вядуць міліцыянты. Фота Інэсы Тодрык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG