Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эніра Браніцкая і Аляксандар Шалайка – на волі (фота)


Радыё Свабода Сёньня з турмы на Валадарскага на волю выйшлі актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Аляксандар Шалайка і Эніра Браніцкая. Яны адседзелі 6 месяцаў зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Аляксадар Шалайка паведаміў, што калі яны сядзелі ў сьледчым ізалятары КДБ “Амэрыканка”, сьледчыя КДБ казалі ім, што пра іх на волі ўсе забыліся, і што ніхто не цікавіцца іх лёсам. Апрача таго, Аляксандар і Эніра сказалі, што іх сваякам давялося значна горш, чым ім самім. Вызваленыя расказалі пра ўмовы ўтрыманьня. Паводле актывістаў “Партнэрства”, у турме КДБ умовы значна лепшыя, чым у турме на Валадарскага. На думку Аляксандра Шалайкі, калі б яны яшчэ нейкі час праседзелі ў камэры – так званай “асуждзёнцы” – то, ўлічваючы вільготнасьць і задуху, можна было б атрымаць нейкае хранічнае захворваньне.

Аляксандар Шалайка адразу паехаў са сваякамі дахаты. У яго маленькае дзіця і цяжарная жонка. Эніра Браніцкая яшчэ некі час размаўляла са сваімі сябрамі і журналістамі.

За кратамі турмы на Валадарскага застаюцца Мікола Астрэйка і Цімафей Дранчук. Яны асуджаныя адпаведна на 2 і 1 год зьняволеньня.





Гл. таксама: • Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заявай у справе суду над “Партнэрствам” • Хавіер Саляна заклікаў вызваліць і апраўдаць актывістаў “Партнэрства” • Выканаўца абавязкаў пасла ЗША Джонатан Мур: “Гэты суд скончыўся, але сытуацыя працягваецца…” • Бэніта Фэрэра-Вальднэр: “Я шакаваная прысудам...” • Пасол Нямеччыны Марцін Гэкер: “Гэта вельмі сумна і дзіўна…” • Карэл дэ Гухт: “Усе чацьвёра не зрабілі нічога, каб пазбаўляць іх волі” • Андрэс Гэркель, Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы: “Вельмі шкадую” • Рэакцыя віцэ-сьпікера Сэйму Польшчы Браніслава Камароўскага на прысуд актывістам "Партнэрства" • Барбара Кудрыцка: “Судзьдзі цалкам страцілі незалежнасьць” • Актывісты “Партнэрства” застануцца за кратамі • Прысуд у справе "Партнэрства": рэакцыя замежных дыпляматаў • Абвешчаны прысуд у справе актывістаў "Партнэрства"
XS
SM
MD
LG