Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"1994 год вызначыў далейшы шлях краіны…"


Радыё Свабода Якія падзеі, на Вашую думку, ёсьць значнымі ды знакавымі для найноўшае гісторыі Беларусі? Апытаньне каля Дзяржфілярмоніі ў Менску.

(Спадар: ) “Менская Вясна-96, таксама тое, што адбывалася на плошчы Каліноўскага сёлета… Гэтыя акцыі не рыхтаваліся і вось гэты менавіта народны супраціў, народнае абуджэньне маюць значна больш істотнае значэньне для нашага грамадзтва, чымсьці кангрэс дэмакратычных сілаў”…

(Спадар: ) “Больш за ўсё ў найноўшай гісторыі мяне ўразіў прыезд Уга Чавэса, прэзідэнта Вэнэсуэлы… З дзяржаўнага пункту гледжаньня гэта азначала ўзнаўленьне руху так званага недалучэньня. А для мяне асабіста гэта было знакам на зварот да зусім нядаўняга сумнага нашага мінулага”…

(Спадарыня: ) “Больш за ўсё мяне кранае ў нашае краіне бязбожжа… Чалавек адвярнуўся ад Бога. Пайшоў за сатаной”…

(Спадар: ) “Для мяне гэта рэферэндум, калі актуальны прэзідэнт атрымаў магчымасьць трэцяга тэрміну свайго кіраваньня краінай. Абсурд проста”…

(Спадар: ) “За 10 год тут? Наўрад ці нейкія значныя падзеі… Акрамя толькі можа нашае маленькай рэвалюцыі на беларускім “майдане”.

(Спадарыня: ) “Рэферэндум увосень 2004 года, якім Лукашэнка працягнуў свае паўнамоцтвы. Асабіста я сур’ёзна задумалася, што не жадаю жыць у гэтай краіне”…

(Спадар: ) “Лёсавызначальныя даты – гэта, мусіць, 1991год, калі наша краіна набыла незалежнасьць. А затым – 1994, які вызначыў яе далейшае развіцьцё…"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG