Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы заклікае спыніць перасьлед актывістаў СПБ


Радыё Свабода Міністэрства замежных справаў Польшчы выказала рашучы пратэст супраць захадаў беларускіх уладаў, якія “парушаюць асноўныя правы нацыянальных меншасьцяў, а таксама міжнародныя і эўрапейскія стандарты ў галіне правоў чалавека”.

“Паводле інфармацыі, якой валодае МЗС, – гаворыцца ў заяве замежнапалітычнага ведамства Польшчы, – былі дапытаныя прадстаўнікі Саюзу палякаў Беларусі ў Мазыры і Баранавічах. Затрыманы два дзеячы СПБ у Горадні, якія будуць знаходзіцца пад вартай да суду 21 жніўня. Затрыманы адзін з чальцоў аддзяленьня арганізацыі з Наваградка”. Паводле МЗС Польшчы, такія захады “маюць на мэце запалохваньне актывістаў і накіраваныя на тое, каб не дапусьціць правядзеньня паседжаньня Галоўнай рады СПБ”.

Польскі бок дамагаецца неадкладнага вызваленьня арыштаваных актывістаў СПБ, а таксама спыненьня ўсіх рэпрэсіяў супраць сяброў арганізацыі.

Паводле МЗС Польшчы, беларускі бок быў азнаёмлены з пазыцыяй Варшавы ў гэтай справе 18 жніўня.
XS
SM
MD
LG