Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пётра Садоўскі: “Такога зьнішчэньня нацыянальнага не было б”


Радыё Свабода Што чакала б Беларусь у выпадку перамогі путчыстаў?

Сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету XII скліканьня, першы амбасадар незалежнай Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі памятае кожную хвіліну і кожны дзень жнівеньскага путчу. У Вярхоўным Савеце толькі ў ягонай камісіі быў факс, па якім ён атрымліваў інфармацыю з Масквы ад Уладзімера Лукіна, цяперашняга омбудсмэна ў пытаньнях правоў чалавека ў Расеі.

(Садоўскі: ) “Горш бы не было. Я думаю, што вярнуўся б той самы сацыялізм, можа, паступова з элемэнтамі рынку, але нацыянальнае так не зьнішчалася б. Такога татальнага зьнішчэньня нацыянальнага не было б.

Працягваўся б пэўны Савецкі Саюз, і ўсё ж усё прыйшло б да нейкай эвалюцыі. А да той пачварнасьці, якая ў нас утварылася, я думаю, не дайшло б. Бо ўсё ж такі жалезная савецкая машына такога папулізму не дапускала. Там былі людзі ўжо, можа, сталага веку, не заўсёды з хуткай галавой, але здаровыя ўсё ж такі пасьля Сталіна, параноікаў не было.

Тады што магло быць?! Вярнуўся б Савецкі Саюз зь нейкімі там элемэнтамі лёгкага закручваньня гаек, але я цяпер думаю пра нашае нацыянальнае разьвіцьцё. Тое, што цяпер сталася, гэта горш. Тады ўсё ж такі гэтага ніхто не адмаўляў, усё гэта было: і быў той Дом літаратара, і былі тыя пісьменьнікі, і былі тыя выдавецтвы...”
XS
SM
MD
LG