Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Міхаіл Чыгір: “Крычалі б, што мы жывем лепш за ўсіх”</B>


Радыё Свабода Што чакала б Беларусь у выпадку перамогі путчыстаў? Былы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір:

(Чыгір: ) “Пасьпяховае будаўніцтва камунізму... Тое, што было раней. Я думаю, што чым больш гэты працэс зацягваўся б, тым цяжэй было б выходзіць з той сыстэмы і пераходзіць у новую. Таму што гэта былі людзі той фармацыі, тых поглядаў, якія лічылі, што той лад, які так доўга панаваў у Савецкім Саюзе самы лепшы, усе падыходы, усе мэтады кіраваньня. Яны ж не сказалі, што ёсьць памылкі і мы будзем па-новаму рабіць. Яны прытрымліваліся тых поглядаў, якія існавалі і панавалі на гэтай тэрыторыі. Засталася б старая сыстэма і крычалі б, што мы жывем лепш за ўсіх. Гэта быў самападман і ён працягваўся б. Гэта вельмі дрэнна…Я лічыў, што паколькі такія сілы былі задзейнічаны, то адбудзецца так, як яны задумалі. Але, калі я ўбачыў, як у Янаева рукі дрыжаць падчас выступу па тэлебачаньні, то ў мяне зьявіўся сумнеў, мабыць, у іх не атрымаецца тое, што яны задумалі”.
XS
SM
MD
LG