Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Васіль Шаладонаў: “ГКЧП ніколі ня мог перамагчы...”</B>


Радыё Свабода Былы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету БССР, былы генэральны пракурор Беларусі Васіль Шаладонаў, цяпер кіраўнік прадстаўніцтва Сталага камітэту саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі:

(Шаладонаў: ) “Нічога не чакала Беларусі, і ў прынцыпе гэта была настолькі кароткачасовая зьява, якой не ацанілі нідзе. Гэта ня тая сытуацыя, калі нешта можна прагназаваць. Можна казаць, што ты хочаш, а жыцьцё ёсьць жыцьцё. Нерэальная была сытуацыя з пункту гледжаньня аб’ектыўнага разьвіцьця грамадзтва. Я абураўся тым, што Гарбачоў і яго каманда не знайшлі магчымасьці перасіліць сябе і падпісаць абноўленую дамову аб Савецкім Саюзе… ГКЧП ніколі ня мог перамагчы, таму што гэта была проста пустая задума, гэта палітычныя гульні ў вярхах, у якіх, магчыма, удзельнічаў сам Гарбачоў”.
XS
SM
MD
LG